Прививки: хорошо это или плохо
Перш чым адмаўляцца ад прышчэпак, задайце сабе пытанне: ці жадаеце вы здароўя свайму дзіцяці? Упэўнены, адказ будзе адназначны. Канешне, маладыя мамы любяць збіраць чуткі аб ускладненнях пасля прышчэпак, аб згубным уплыве на здароўі малыша гэтых незразумелых вакцын. Ці так гэта на самой справе?
Першае, аб чым трэба ведаць - граматна вырашаць пытанне аб вакцынацыі можа толькі ўрач – ён на гэта вучыўся і валодае неабходнымі навыкамі. Парады суседак, сяброў – вельмі сумніўны аргумент. Другое, - вакцына з’яўляецца самым надзейнымі “лекамі” ад хвароб – яна проста не дае захварэць. Мяркуйце самі, простая вакцына ад поліамелеаліту пепаряэджвае штогод 3200000 выпадкаў лятальнага зыходу. Падобныя лічбы і па такіх інфекцыйных захворваннях як гепатыт В, туберклёз, дыфтэрыя, слупняк, коклюш і інш. - статыстыка, якая дапаможа прыняць правільнае рашэнне. Усе гэтыя захворванні вельмі небяспечныя як для дзяцей, так і для дарослых.
Трэцяе, тыя самыя “ўскладненні” не заўсёды выкліканы прышчэпкай. Напрыклад, павышэнне тэмпературы ці пагаршэнне стану дзіцяці пазней другога дня пасля вакцынацыі інактывіраваннымі прэпаратамі, а таксама да 4-5 ці 15-20 дня пасля ўвядзення жывых вірусных вакцын, як правіла, прычынай не з’яўляецца. Больш таго, нават у выпадку з’яўлення сімптомаў (тэмпература, сып на скуры) у тэрміны, тыповыя для поствакцыльных ускладненняў, але пры захаванні больш за два-тры дні ці далучэння новых сімптомаў (ірвота, панос) прышчэпка прычынай не з’яўляецца. Калі ў малыша ў першыя пяць дзён пасля прышчэпкі пачынаеца ОРВІ, то не трэба думаць, што гэта поствакцынальныя ускладненні. За першыя паўгода дзіця прышчэпліваецца не менш за 4 разы, і яно практычна пастаянна знаходзіцца ў поствакцынальным перыядзе, таму прымаць любыя недамаганні за поствакцынальныя ўскладненні нельга.
У любым выпадку – выбіраць вам. Аднак кожны з бацькоў павінен памятаць, што адказнасць за здароўе і жыццё дзіцяці нясе менавіта ён.
Аляксей БОНДАРАЎ, урач-эпідэміёлаг.